Аўтар: Святлана Лугаўцова
Фота з сайта Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Вы будзеце смяяцца, нават калі прыйшлі ў дрэнным настроі.
Вы будзеце думаць, нават калі не збіраліся да панядзелка.
Вы будзеце плакаць, калі яшчэ помніце, што сцяг можа быть бела-чырвона-белым, а аднадумцаў — поўны стадыён.
Ці ёсць тут хто-небудзь, хто гэта помніць?
Часам здаецца, я засталася адна. Матч скончаны. Каманда з’ехала. Гледачы разышліся. І нават крыжы вырвалі са старых могілкаў, каб было чысценька. Як у рэанімацыі.
І як у рэанімацыі здаецца, што пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы.
І нават зайздросціш. Бо мёртвым не баліць.
У такім настроі у маё жыццё прыйшоў спектакль «Кар’ера доктара Рауса» і зрабіў цуд: дыхаць стала лягчэй.
Дзякуй аўтару! Дзякуй рэжысёру! Дзякуй акторам! За думкі, разважанні, мары…
Калі табе таксама патрэбны глыток свежага паветра — проста прыходзь.