Аўтар: Карына Язерская
Няма нічога лепшага, чым проста ўзяць ды паехаць куды-небудзь. А калі у цябе цудоўная кампанія, то 470 км і амаль 12 гадзін ты не заўважыш:)
Прыехаць у 6 гадзін ранку у халодны Магілёў і адразу паехаць на Буйніцкае поле — гэта быў подзвіг! І ведаеце, гэта было самае вялікае расчараванне: капліца, 4 танкі (нават не падпісаныя) і усё. Але нічога, даехалі да Дняпра і ажылі. Маштаб ракі захапляе, тут жа цябе вітаюць два вялікіх льва. Потым ратуша і пустая ранішняя пешаходная вуліца.
У музеі Белыніцкага-Бірулі былі моцна здзіўлены, калі пачулі адкуль мы прыехалі. Ён зусім нядаўна адкрыты, пакуль работ малавата, але нам спадабалася: разглядалі карціны, слухалі экскурсавода (грэлі душу пасля поля, так сказаць).
Што яшчэ бачылі?
– Касцёл Святога Станіслава (папалі на цікавую службу на беларускай мове); – Новую лесвіцу да Дняпра (зроблена маштабна, пасаджаны парк, але неяк абыякава, плітка ужо трашчыць, поручні балтаюцца);
– Плошчу зорак (знакаміты помнік «Звездочету», дзе кожны знойдзе свой знак задыяку);
– Дом Саветаў (падобны на мінскі Дом урада);
– Сабор Трох Свяціцеляў (галоўны праваслаўны храм города); – Драматычны тэатр (будынак канца XIX ст., на уваходзе вас сустракае сімпатычная дама:)
Мы шмат гулялі па гораду, адчулі яго па-сапраўднаму. Моцна стаміліся і напэўна нешта маглі прапусціць. Але як толькі селі ў цягнік, ажывіліся і пачалі падводзіць вынікі. Вось яны:
- Магілёў — савецкі горад
- людзі чамусьці сумныя (дзяўчат мала)
- вывескі былі толькі на рускай і кітайскай мовах((
- музей Белыніцкага-Бірулі спадабаўся
- крамы расчаравалі (мы так і не купілі паштоўкі, магніты, сувенірную талерачку). А яшчэ было здзіўленне — гэта цэны. Яны чамусьці даражэй, чым у нас(
Пакуль ехалі да дому, ужо планавалі наступнае падарожжа. Што найбольш спадабалася мне? Гэта вуліца Язерскай! Увогуле, ўражанняў было шмат. Спадзяюся, што яшчэ куды-небудзь нас лёс занясе:)