Моцны — интернет-портал > Отдыхает > Самостоятельные путешествия > ГАЙД “ШЛЯХЕЦКІМІ ВАКОЛІЦАМІ”

 

ГАЙД “ШЛЯХЕЦКІМІ ВАКОЛІЦАМІ”

Прадстаўляем першы аўтарскі гайд па Беларусі. Маршрут: Белагруда – Тарнова – Лебяда – Мажэйкава – Мураванка – Вялікае Мажэйкава – Ішчална

Гайд па Беларусі "Шляхецкімі ваколіцамі" вокладка

Што такое аўтарскі гайд?

Аўтар распрацоўвае маршрут, тлумачыць, чаму абраў менавіта яго, раскрывае свой погляд на гістарычнае мінулае населенных пунктаў, дзеліцца думкамі і дае парады па самых розных пытаннях. Такі від узаемадзеяння з вандроўнікамі, чытачамі, аўдыторыяй распаўсюджаны ў Расіі, Польшчы, Літве і іншых краінах свету, але толькі цяпер зараджаецца ў Беларусі. Можа, раней мы недастаткова ўважліва цікавіліся сваім мінулым?

Белагруда, касцёл Св. Міхаіла
Арханёл
Белагруда, касцёл Св. Міхаіла
Арханёла

Хто аўтар?

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт СВЯТЛАНА ЛУГАЎЦОВА. Святлана Леанідаўна — спецыяліст па гісторыя шляхты Беларусі XIX стагоддзя, аўтар публікацый па гісторыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, таемных таварыстваў першай паловы XIX ст., дваранскага самакіравання, рэалізацыі расійскай палітыкі “разбору шляхты”, дэмаграфічных даследаванняў.

Дарожныя нататкі “Шляхецкімі ваколіцамі” маюць цалкам навуковы змест, якім можна карыстацца на экскурсіях і лекцыях. Аднак гэты змест упакаваны ў легкі расказ пра наша мінулае, які можа быць цікавы ў самым розным узросце: падлеткам, іх бацькам, дзядулям і бабулям.

ГАЙД “ШЛЯХЕЦКІМІ ВАКОЛІЦАМІ”
Белагруда, брама-званіца

Пра што гутарка?

Прапануецца маршрут па старым шляху Стэфана Баторыя, які прэзідэнт Другой Рэчы Паспалітай Ігнацы Масціцкі (1926–1939) называў самай прыгожай дарогай на Літве:

  • Белагруда – Тарнова – Лебяда – Мажэйкава – Мураванка – Вялікае Мажэйкава – Ішчална;
  • цікавосткі пра ўладароў маёнткаў, вясёлыя і трагічныя;
  • звесткі пра жамчужыны мясцовай архітэктуры;
  • знаёмствы з помнікамі прыроды;
  • парады, што купіць на маршруце, дзе купацца і начаваць.

Вас чакае сустрэча з каралём Андоры і расійскім імператарам, праведніцай народаў свету і аўтарам зборніка “песні Атлантыды”. Разам з аўтарам вы праедзеце па макавым полі і чароўнаму лесу з коркавага (пробкового) дрэва, даведаецеся, адкуль паходзіць аўтар рамана, які атрымаў расійскі “Букер Букераў” (лепшы раман дзесяцігоддзя).

Тарнова, млын
Тарнова, млын

Дарожныя нататкі «Шляхецкімі ваколіцамі» — ваш праважаты ў свет самастойных вандровак па Беларусі. Гэта гатовы маршрут, па якім можна выправіцца ў рэальнае ці віртуальнае падарожжа.

Галоўнае ў кожнай вандроўцы — сустрэчы з людзьмі, стваральнікамі нашага мінулага і сучаснага. Яны жылі і жывуць на беларускай зямлі, любоў да якой вымалёўвае ў іх лёсах самыя нечаканыя ўзоры. Чым глыбей мы ведаем нашу гісторыю, тым больш спазнаём сябе, набліжаемся да адказаў на спрадвечныя пытанні: Адкуль мы? Хто мы? Куды ідзем?

Гайд мае так званы “кішэнны фармат” (трошкі менш за палову ліста А4), каб было зручна ўзяць яго ў дарогу. Набыць можна ў кнігарнях АКАДЭМКНІГА, KNIGER.BY, “Кніжны квартал” (Братьев Райт 1), крамах ААТ Белкніга і ў Лідскім замку ці Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.

ГАЙД “ШЛЯХЕЦКІМІ ВАКОЛІЦАМІ”