Аўтар: Наста Карнацкая / @bookvajed
Беларуская падборка кніг, якія цудоўна будзе чытаць летам. Прайшлася выключна па сучаснай літаратуры.
1. Зараслава Камінская «Русалкі клічуць». Дэбютная кніга маладой пісьменніцы, якая выдатна падыходзіць на лета і зместам, і аб’ёмам. Борусалкі, міфалогія, мастацтва… Усё гэта стварае цудоўную атмасферу. І кніга невялікая, чытаецца за пару гадзін на прыродзе.
2. Зміцер Бартосік «Клініка кітайскага дантыста». Для мяне лета — гэта ў першую чаргу падарожжы. А гэтая кніга даволі моцна на іх натхняе, нават у анатацыі напісана «падарожжа па забытых адрасах культуры», культуры нон-фікшн.
3. Рома Свечнікаў «Рома едзе. Кніга 1 і 2». Кніга ад звычайнага беларускага хлопца, які ў 2012 годзе ў 20 гадоў кінуў універ і паехаў у падарожжа вакол свету. З падарожных нататак і складаюцца дзве гэтыя кнігі.
4. Ганна Янкута «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». Няхай тут будзе і дзіцячая кніга, бо нават мне, дарослай, было цікава яе чытаць. Калі вы ў Мінску, то бярыце сваіх дзяцей, гэтую кнігу і ідзіце ў парк Чалюскінцаў. Я гарантую вам цікавае падарожжа па старонках кнігі з пашыранай рэальнасцю, калі ў парку перад вамі паўстануць сапраўдныя атракцыёны з кнігі.
5. Каміла Цень «Я прыду за табой у аўгусце». Куды ў летняй падборцы без дэтэктыва. Самы час, каб чытаць такія лёгкія і захапляльныя кнігі. Калі ў творы змрочная атмасфера забойства, а над вамі свеціць сонца.