Моцны — интернет-портал > Отдыхает > Театр, кино, книги > ВОДГУК НА КНІГУ «МАЯ МІЛАЯ ВЕДЗЬМА»

 

ВОДГУК НА КНІГУ «МАЯ МІЛАЯ ВЕДЗЬМА»

Аўтар: Яўгенія Ахоціна

ВОДГУК НА КНІГУ «МАЯ МІЛАЯ ВЕДЗЬМА»
Источник: lohvinau.by

Валеры Гапееў «Мая мілая ведзьма» ( «Мастацкая літаратура» , 2018).

Кніга «Мая мілая ведзьма» атрымала ў 2018 годзе прэмію Цёткі ў намінацыі «Лепшая кніга для дзяцей і падлеткаў». Хоць я і не дзіцё і не падлетак, а прыдзірлівая кніжная ледзі, кніга мне вельмі спадабалася. Зараз раскажу чаму.

З сучаснай літаратурай сітуацыя прыблізна аднолькавая: ідэальныя вёскі з традыцыямі, прыкладныя бацькі, выдатныя настаўнікі, сумленныя вучні, любімая праца, ззяючыя родныя мясціны, нават праблемы і тыя занадта паэтычна-рамантычныя. Усе такое гладзенькае і прычэсанае, што нават сумна. Так можа быць толькі ў кнізе, недзе ў паралельным свеце. Але не тут. Не зараз.

У Гапеева ўсё інакш. Яго героі-вучні сядзяць у «Кантакціку» Валеры Гапееў «Мая мілая ведзьма» ( «Мастацкая літаратура» , 2018). , глядзяць «Игру престолов» , робяць буцеры і ненавідзяць рыбныя катлеты ў школьнай сталоўцы. Выскачка-прыгажуня класа Віялета (зорка туалета) строіць козні новенькай канкурэнтке. Страшная бібліятэкарка дастае эсэмэскамі ў вайберы за нездадзеную кніжку, а класуха вечна нарвуецца і над кожным трасецца. Чытаеш — і толькі адна думка: «О, і ў нас такое было!» І было ж…» 🙂

Чытаеш, падстаўляеш свае імёны, свае знаёмыя твары — і гэта ўжо твая гісторыя.

Гэта кніга пра школу, пра сяброўства, пра суполкі, пра падлеткавыя заскокі, пра юнацкі максімалізм, пра першыя цяжкія рашэнні і, канешне ж, пра каханне.

Гэта не школьны раманчык с банальным сюжэтам, а добры твор, які падымае пытанні пра абавязак перад традыцыямі і роднымі людзьмі, пра адказнасць за свае ўчынкі, пра правільнасць паводзінаў у адносінах да іншых, пра цяжкасць выбару.

Я знайшла ў творы многа разумных думак, якія пададзены ў простай форме, без філасофскіх загагулін. Чытаеш, адпачываеш, успамінаеш і усміхаешся — гэта такая кніга. І для дзяцей і для дарослых. Для зімовага вечара. ⠀

А зараз пытанні на засыпку: ці чулі пра гэтага аўтара? І што апошняе чыталі на беларускай мове?