Крыніца: www.eventbrite.com
Бясплатная лекцыя па працы ў сацыяльных сетках і digital media marketing ад Франака Вячоркі «Сацсеткі, якія працуюць на вас» адбудзецца 1 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы SPACE з 19 да 21-й гадзіны
Зь лекцыі вы пачуеце пра
- Трэнды ў мэдыяпрасторы, найлепшыя практыкі заходніх агенцыяў і арганізацыяў, новыя плятформы і каналы дыстрыбуцыі;
- Інструмэнты для працы ў сацыяльных сетках і стварэньня лічбавага кантэнту;
- Тактыкі і стратэгіі маркетынгу, асаблівасьці платнай і бясплатнай рэклямы, прасоўваньня кантэнту і брэндаў нетрадыцыйнымі спосабамі;
- Мадэлі арганізацыі каманды для працы ў сетках, падзел роляў і абавязкаў, ацэнку эфэктыўнасьці і мэтрыкі.
Лекцыя будзе карысная мэдыямэнэджэрам, журналістам, блогерам, спэцыялістам па камунікацыі НДА, маркетолягам, PR-спэцыялістам.
Сьпікер: Franak Viačorka, віцэ-прэзыдэнт міжнароднай асацыяцыі спэцыялістаў лічбавай камунікацыі Digital Communication Network, крэатыўны дырэктар Радыё Свабода, аналітык Агенцыі міжнароднага вяшчаньня ЗША U.S. Agency for Global Media — USAGM. Франак Вячорка закончыў Uniwersytet Warszawski па спэцыяльнасьці PR i Мэдыя Маркетынг і магістратуру American University у Вашынгтоне па спэцыяльнасьці «Міжнародная камунікацыя» .
Падзея арганізаваная беларускім аддзелам Digital Communication Network DCN Belarus з удзелам Радыё Свабода.
SPACE | EventSpace.BY 16k3 вулiца Кастрычніцкая Мінск