Моцны — интернет-портал > Творит > Поэзия > НАСУСТРАЧ ВЕТРУ

 

НАСУСТРАЧ ВЕТРУ

Аўтар: Кацярына Роўда

НАСУСТРАЧ ВЕТРУ
Фота аўтара

Кацярына Роўда — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, выпускнiк філфаку БДУ,перакладчык, супрацоўнiк Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, кiраўнiк той самай “КЛУмБы” , актывiсты якой шчыруюць над стварэннем альманаху “аБДУмана»:) https://vk.com/abdumana.

Пішу пра тое, што хвалюе, наталяе і натхняе. Веру ў асаблівую сілу мастацкага слова. Улюблёная ў жыццё ва ўсіх яго фарбах….

Кацярына аўтар двух зборнікаў вершаў: “Водар белага наліва” і “Паэтычныя карункі”

Насустрач ветру,
Праз слёз цунамi,
Па мутных лужах,
Пад гул машын

Клiн жураўлiны
У край далёкi
Ляцiць-лунае
За небакрай.
А я, адзiны,
Свой шлях нялёгкi
К табе трымаю
У цёплы май.

У май квяцiсты,
Дзе ранак веснi,
I пацалунак,
I цеплыня…
Мой сон празрысты
Жывы, як песня,
Начны ратунак
Ад слоты дня.

Насустрач ветру,
Праз слёз цунамi,
Па мутных лужах,
Не першы год
Бягу i веру,
Што сонца з намi,
I светла ў душах,
I – хрась аб лёд!

НАСУСТРАЧ ВЕТРУ
Фота аўтара

Бачыш, імклівыя кроплі пікіруюць на падаконнік
І рассыпаюцца срэбным драбнюткім бісерам,
Чуеш, суседка шчыруе на кухнi з міксерам,
А ты даядаеш не самы ўдалы расольнік.

Ведаеш, сёлета восень такая шалёная.
Дрэвы – галеча, лужа на лужы, ветрана.
Лепшы сябрук вырашае зрабіцца веганам.
А ты п’еш гарбату і радасны, што зялёная.

Верыш, аблезлая раніца можа быць добраю:
Ты смажыш яечню смачную з памідорамі,
Cтавiш букет хрызантэм за начнымi шторамі.
А я бачу сны пра Парыж пад пухнатай коўдраю!

НАСУСТРАЧ ВЕТРУ

ТАБЕ, КАЛІ МОЙ ГОЛАС АДГУЦЫЦЬ
(ТЕБЕ, КОГДА МОЙ ГОЛОС ОТЗВУЧИТ)
І. Бродскі (пераклад Кацярыны Роўда)

Табе, калі мой голас адгучыць
настолькі , што ні водкліку, ні рэха,
а ў памяці – усмешку заключы́ць
паветрам перасланая прарэха,
жыццё маё за дужкамі павек,
і бровы перасунуцца, прастору
расчыніць зрэнкі так, што ён навек
даруе ёй (не вернасць, а ігноры)
адвольны погляд твой на цыферблат
згадае нешта, цікала што ў лад
няведама чаму, каб толькі збіць
са звычных думак, з хітрасці, з самоты
и некуды прыспешваць і спяшыць
настолькі, што парой начамі проста
жадалася табе яго спыніць
і тут жа перапоўненае кроўю,
па свойму што спяшалася любіць
і параўнаць – сваю з тваёй любоўю.
І выдасць раптам дрыгаценне век,
што не было з чым параўноўваць бег, –
як твой «Брэгет», а, можа, ён няпроч
спяшацца? І вось ён а поўнач бразне,
а цемната табе ў акенца лясне
і сцвердзіць, што на самай справе – ноч!

ЧАКАЛА Я ДАРЭМНА ШМАТ ГАДОЎ
(ЖДАЛА ЕГО НАПРАСНО МНОГО ЛЕТ)
А. Ахматова (пераклад Кацярыны Роўда)

Чакала я дарэмна шмат гадоў
Яго. Падобна гэта на дрымоту.
Заззяла ж непагаснае святло,
Таму трохгоддзе ў Вербную суботу.
Мой голас абарваўся i зацiх —
З усмешкай перад мной стаяў жанiх.

А за вакном са свечкамi народ
Павольна йшоў. О, вечар богамольны!
Пахрустваў красавiцкi тонкi лёд,
А над натоўпам голас перазвону
Уцехаю прарочаю гучаў
I вечар той агеньчыкi люляў.

I белыя нарцысы на стале,
Чырвонае вiно ў фужэры плоскiм
Нiбы ў свiтальнай бачыла iмгле.
Мая рука, акропленая воскам,
Дрыжала, пацалунку яго пленная,
Спявала кроў: узрадуйся, блажэнная!