Аўтар: Таццяна Пецюкевіч
Для мяне мастацтва і творчасць – адны з самых галоўных рэчаў у жыцці, якія робяць мяне той, кім я з’яўляюся. Я не ўяўляю сваё жыццё без жывапісу, гэта хобі і сродак самавыяўлення. Я хачу маляваць нешта незвычайнае, незямное і загадкавае, таму асноўныя крыніцы натхнення – гэта ўсё, звязанае з фэнтэзі, навуковай фантастыкай і космасам.
Карціны для мяне – гэта магія, якая ствараецца колерам. Амаль у кожнай сваёй рабоце я выкарыстоўваю блакітны, фіялетавы і ружовы.
Такія спалучэнні колераў найчасцей сустракаюцца ў небе на заходзе сонца. Увогуле, я заўсёды фатаграфую прыгожыя заходы і часамі карыстаюся імі як асновай для каляровага вырашэння сваіх эскізаў.
Сярод мастакоў захапленне выклікаюць працы Язэпа Драздовіча, Рэмідыяс Варо, Міхаэля Савы, Рэнэ Магрыта і Клода Манэ. Дарэчы, лічу сваю творчасць набліжанай менавіта да імпрэсіянізма.