Моцны — интернет-портал > Учится > Наша история > УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА

 

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА

Аўтар: Карына Гінько / @goste4ka

Гэта не гістарычнае даследаванне, а асабістыя ўражанні ад сустрэчы з каталіцкімі касцёламі Гродзеншчыны.

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл у Зарачанцы. Крынiца: old.grodnensis.by

22000 кіламетраў на машыне. 100 кіламетраў пешшу. 200 гадзін падарожжа. І ўсе гэта дзеля знаемства з касцеламі. Так, у 2019 годзе назаўседы сталі часткай майго жыцця 70 каталіцкіх храмаў. Каб не марнаваць час, склала для вас ТОП з 4 касцелаў. З упэўненасцю магу сказаць, што яны знаходзяцца за межамі чалавечага разумення. Ну што? Паехалі…

№1. Індура (Гродзенскі раён)

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
Фота аўтара

Шмат разоў праязджала каля касцёла ў Індуры. Часам заходзіла, а часам і мінала яго. Калі ўсе ж такі спынялася, то бачыла цікавую рэч. Для дзяцей касцел у Індуры гэта месца для «тусоўкі». Пакуль хадзіла, то бачыла як яны гуляюць у хованкі. Вось уявіце: хованкі і касцел…

Тут заўседы кіпіць жыцце. Прыемна, што дзяцей там ніхто не ганяе. Сапраўды, хай лепш каля храма гуляюць, чым дзесьці п’юць і дымяць.

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
Крыніца: @pavalmachinau

Гэты касцел для мяне самы ідэальнейшы з усіх. Няма нават да чаго дачапіцца. З часам звыклася, што большасць храмаў зачынена. А тут: «Заходзь, сядай і сваім будзеш». Людзі не глядзяць на цябе, як на ворага. Гэта так прыемна.

А калі ўсе ж такі казаць пра сам касцел, то можна ўжыць слова «Дысананс». Гледзячы на знешні мінімалізм, ты чакаеш такі ж мінімалізм пабычыць ў інтэр’еры. Але дзе там было! Унутры шмат цікавых рэчаў і роспісаў.

№2. Асава (Воранаўскі раён)

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Святога Юрыя.
Крыніца: @kelvin_10_2016

Пра гэты касцел у Інтэрнэце нічога цікавага не знойдзеце. Паверце мне! Такое ўражанне, што гэта храм падобны да замку: стаіць на пагорку, сур’езны фасад без нотак пяшчоты беларускі храм, які падобны на нямецкі.

Калі гаварыць пра інтэр’ер, то ен на 100% адпавядае фасаду. Так прыемна бачыць аднолькавыя колеры і стыль. Хоць местачковы, але б склаў добрую канкурэнцыю ўсім касцелам Гародні.

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Святога Юрыя.
Крыніца: @kelvin_10_2016

Пад час падарожжа было знаемства і з ксяндзом. Такі добры беларускамоўны мужчына. Самае цікавае, што кожны святар адпавядае свайму касцелу. Так і тут. Просты местачковы чалавек са шчырым сэрцам кіруе простым местачковым храмам, у якім яднаецца ўтульнасць, чысціня і экзотыка.

№3. Пеляса (Воранаўскі раён)

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Святога Лінуса.
Крыніца: @6tall

СМІ кажуць, што гэта мястэчка цэнтр літоўскай культуры на Беларусі. Можа і так. Тут ёсць спецыяльны школьны цэнтр, дзе дзеці вучацца па-літоўску.

Прыцягваюць увагу прыгожыя рэчы, выразаныя з дрэва. Напрыклад, крыж і скульптуры каля касцёла. У некалькіх кроках ад гэтай прыгажосці стаіць помнік Вітаўту. І практычна паўсюль надпісы па-літоўску.

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Святога Лінуса.
Крыніца: @leonid.iv.ashko

Гэты касцел быў пабудаваны ў 1935 годзе. У савецкія часы ен быў зачынены. У 80-х зноўку пачаў прымаць вернікаў да сябе. У мястэчку практычна ўсе лічаць сябе літоўцамі. І гэта зразумела. Нават пакуль едзеш па вёсцы, то можна пабачыць сапраўдных літоўцаў: 2 метры у вышыню, блакітныя вочы, белыя валасы, насы крышачку завастраны (не бульбачкай, як у беларуса) і г.д.

Вось у дадзеным выпадку шкада, што нехта з малым розумам так падзяліў тэрыторыю ў мінулым. Гэтыя людзі засталіся адарванымі ад сваіх. Зараз проста «калыхаюцца» у сучасным становішчы.

№4. Зарачанка (Гродзенскі раён)

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Фота аўтара

Храм быў пабудаваны ў 1937 годзе. Зараз ён крышачку падрамантаваны. Раней мястэчка мела назву Баля Касцельная. Але ў час «совка» змянілася на Зарачанку. Першае імя вёсачкі мясцовыя нават па сённяшні дзень выкарыстоўваюць. Не хочуць прызнаваць іншае.

УВАХОД У ГІСТОРЫЮ ДАЗВАЛЯЕЦЦА

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Фота аўтара

Калі вам цікава пагутарыць з беларускімі палякамі, то выпраўляйцеся ў Зарачанку! Тут вельмі ветлівыя людзі. Вас сустрэнуць, завядуць у касцел, паклічуць ксяндза. І святар раскажа шмат цікавага як пра будынак, так і пра каталіцкае веравызнанне. Мне вельмі спадабалася!